Дэпутаты і прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў працягваюць сустракацца з працоўнымі калектывамі

17 февраля 2022

Ужо на наступным тыдні беларусам неабходна вызначыцца, як будзе развівацца краіна далей. 27 лютага пройдзе рэспубліканскі рэферэндум, аддаць свой голас можна і датэрмінова - з 22 па 26 лютага ўключна. За падрыхтоўкай да правядзення сочаць міжнародныя назіральнікі. Яны наведваюць участкі для галасавання ў гарадах і невялікіх сельскіх населеных пунктах. Дэпутаты і прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў працягваюць сустрэчы ў працоўных калектывах. Яны гатовы адказаць на ўсе пытанні і выслухаць меркаванні людзей. Рэпартаж Марыны Раманоўскай.