Дэпутатам трэба больш актыўна выкарыстоўваць права заканадаўчай ініцыятывы, заявіў Андрэйчанка

25 января 2023

Дэпутатам трэба больш актыўна выкарыстоўваць права заканадаўчай ініцыятывы. Гэта напярэдадні заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні савета, дзе разглядаўся план работы на год. Фактычна ён фінальны ў рабоце Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання. 26 праектаў законаў зараз знаходзяцца ў ніжняй палаце парламента. 80 працэнтаў з іх трэба разгледзець у другім чытанні. Галоўная задача - гэта канстытуцыйнае рэфармаванне прававой базы ў адпаведнасці з Асноўным законам.

Сёння ж на пасяджэнні дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў дэпутаты разгледзяць законапраекты аб Усебеларускім народным сходзе, палітычных партыях і грамадскіх аб'яднаннях.