Дзень усіх закаханых сёння адзначаюць ва ўсім свеце

14 февраля 2018

Лепшы час для прызнанняў у шчырых пачуццях. Дзень усіх закаханых адзначаюць сёння ў шматлікіх краінах свету. Рамантычныя спатканні, прызнанні ў каханні і падарункі ў выглядзе сэрца.

Усё пра віншаванні ведае Дзіяна Равякова. У іх сэрцы стрэлы Амура трапілі яшчэ пяць гадоў назад. Пара пазнаёмілася ў прыгарадзе сталіцы на адным з гульнявых фестываляў, дзе яны былі індзейцамі і ратавалі свой імправізаваны лагер ад піратаў.

Вельмі нестандартнае знаёмства і зараз неардынарнай ніткай ідзе праз адносіны Ігара і Таццяны Страх. Валянцінкі адно аднаму закаханыя дораць не толькі 14 лютага, а ідэі іх сюрпрызаў ніколі не паўтараюцца.

Гэтым разам у валянцінку для Ігара ператварылася гарбатная цырымонія. У Дзень усіх закаханых жонка падарыла яму "гутарку за гарбатай тэт-а-тэт" у асяроддзі рамантычных атрыбутаў свята.

А Віктар Спарнюк для сваёй умілаванай падарунак выбраў у выглядзе арт-тэрапіі. Творчы рытуал дазволіць Дар'і больш даведацца аб унутраным свеце таго, з кім дзяўчына плануе ўжо гэтым летам звязаць сваё жыццё. Маляўнічыя рыскі на паперы распавядуць аб узаемаадносінах у пары, а арт-тэрапеўт дапаможа ў іх разабрацца.

А тут шанец сустрэць сваю другую палавінку, дарэчы, не толькі 14 лютага, узрастае ў разы. Пара, якой пашанцуе ў каханні, замест стрэлаў Амура дастануцца два плюсы вось у такіх анкетах. Пасля 13 спатканняў за адзін вечар.

"Speed dating" (або хуткія спатканні) - падарунак на 14 лютага, які можа зрабіць сабе той, чыё сэрца пакуль "вольнае", але гатова змяніць гэты статус.

Аб узаемнай сімпатыі пары паведамяць арганізатары праекта. Нумары тэлефонаў адно аднаго закаханыя атрымаюць па электроннай пошце. І хто ведае, можа гэты набор выпадковых лічбаў апынецца зусім не выпадковым.