Дзень роднай мовы адзначаюць 21 лютага ва ўсім свеце

21 февраля 2022

"Магутнае слова, ты, роднае слова!" Дзень роднай мовы сёння адзначаюць ва ўсім свеце. 

Для захавання культурнай і лінгвістычнай разнастайнасці гэтае свята заснавана ЮНЕСКА ў 1999 годзе. І ў гэтым сезоне  адна з асноўных тэм святкавання - "Выкарыстанне тэхналогій пры шматмоўным навучанні", бо пандэмія COVID-19 паказала важнасць чалавечых вынаходак для падтрымання камунікацыі і навучання. Хаця ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы - руская і беларуская, менавіта мова робіць нас адметнымі. Згодна  са статыстычнымі звесткамі 2020  года,  больш  чым 60 % нашых суайчыннікаў  лічаць беларускую роднай мовай.