Дзень працаўнікоў гідраметэаралагічнай службы

23 марта 2021
Дзень працаўнікоў гідраметэаралагічнай службы адзначаюць сёння ў Беларусі. Сістэма маніторынгу надвор'я за апошнія некалькі гадоў значна змянілася - павялічылася сетка назіранняў за прыроднымі з'явамі. Яшчэ тры гады назад  працавала 51 станцыя, сёння іх - 67. 

Дакладнасць прагнозаў узрасла

Сёлета цалкам памянялі і сістэму параметраў, якія зараз вымяраюцца ў бесперапынным рэжыме. Сіноптыкі бачаць усю неабходную  інфармацыю нон-стоп, што дазваляе палепшыць дакладнасць прагнозаў на тыдзень і 10 сутак. Дзякуючы пастаяннай мадэрнізацыі абсталявання, апраўдвальнасць тыднёвых прагнозаў надвор'я вырасла да 93%.

У краіне сёння дзейнічае пяць сучасных радыёлакатараў. Гэта робіць бяспечнымі палёты, сельскагаспадарчыя работы і правядзенне маштабных спартыўных мерапрыемстваў. У планах Белгідрамета -  далейшая мадэрнізацыя  абсталявання для назіранняў.