Дзень адчыненых дзвярэй у БДУІР у рэжыме анлайн

4 апреля 2020
Наведаць дзень адчыненых дзвярэй ВНУ дыстанцыйна. Беларускі дзяржуніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі адказаў на пытанні абітурыентаў у рэжыме анлайн. Дзве гадзіны рэктарат і дэканы тлумачылі тонкасці ўступнай кампаніі. Частку пытанняў сабралі напярэдадні, астатнія дасылалі проста падчас эфіру. Кошт навучання, прахадныя балы і месцы ў інтэрнатах - шматлікія тэмы актуальныя штогод. І ніводная не засталася без увагі. 

Вадзім Богуш, рэктар БДУІР: "Мы можам выйсці на вялікую аўдыторыю. На такую аўдыторыю, якая не змесціцца ні ў адну актавую залу. З іншага боку, ёсць яшчэ і дадатковыя каналы - гэта магчымасці абітурыентам карыстацца сайтам спецыялізаваным БДУІРаўскім, электроннымі кабінетамі абітурыентаў".

Адшукаць адказы можна будзе ў любы час. Запіс трансляцыі даступны на  YouTube. Падобныя анлайн-сустрэчы сёлета будуць арганізоўваць усе ВНУ краіны.