Дзень аўтамабіліста - новая тэма анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі

24 октября 2019

Дзень аўтамабіліста і дарожніка адзначаць у выхадныя ў Беларусі. Са святам па традыцыі павіншуюць прафесійных шафёраў і вадзіцеляў грамадскага транспарту.

Пра тое, як развіваецца ў Беларусі сетка платных дарог, пра барацьбу з нелегальнымі таксістамі, а таксама пра трэнды ў транспартнай сферы раскажуць сёння апоўдні прадстаўнікі Міністэрства транспарту і камунікацый падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі tvr.by.