"Справа жыцця" ў 21:45 на "Беларусь 1"

26 апреля 2017

Аўтар 1300 беларускіх загадак і ўнікальнага стылю ў сусветнай дзіцячай літаратуры.

Пісьменнік, мовазнаўца і перакладчык Міхаіл Пазнякоў - герой новай серыі фільма "Справа жыцця". Яго называюць чалавекам энцыклапедычных ведаў і майстрам слова, які можа гадзінамі ўтрымліваць увагу дзіцячай аўдыторыі. За серыю кніг для дзяцей пісьменніка вылучаць на сушуканне Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Сярод зборнікаў - "Гульня слоў". Гэта кніга, па значнасці якую ставяць у адзін рад з букваром. Як нараджаліся шэдэўры аўтара? Глядзіце "Справу жыцця" сёння пасля "Панарамы".