"Справа маладых". Маладыя ўрачы

20 марта 2019

Вось ужо каторы год калектыў медслужбы Чашніцкага раёна прымае да сябе маладых дыпламаваных спецыялістаў. Якія даказваюць, што маладосць і прафесіяналізм   не супярэчаць адзін аднаму. Выпускнікі медыцынскіх ВНУ прыязджаюць на працу ў раён і застаюцца. Аб "Справе маладых" - Вольга Маслоўская.  

Дзмітрый Кашнікаў - патомны ўрач. Выпускнік Віцебскага медыцынскага прыехаў на працу ў Новалукомльскую раённую бальніцу адразу, як атрымаў дыплом. Выбар на карысць глыбінкі зрабіў усвядомлена - перакананы: тут больш магчымасцяў для самаразвіцця і ўдасканалення ў прафесіі.

Малады ўрач, Дзмітрыю 30, хоць і нарадзіўся ў Віцебску, але сябе ўжо лічыць мясцовым жыхаром: у Новалукомль пераехала яго жонка, таксама ўрач, тут нарадзілася дзіця. У медыцынскай службе Чашніцкага раёна - 85 урачоў. З іх 16 - гэта маладыя спецыялісты. Дыпламаваныя дактары прыязджаюць у раён і застаюцца. Умовы для прафесійнага росту, вядома, важныя, але ёсць яшчэ адно, звычайна складанае, пытанне - кватэрнае. У гэтай справе моладзь падтрымлівае раён: за апошнія сем гадоў маладым урачам вылучана 9 арэндных кватэр.

Жыллёвую праблему змаглі вырашыць 12 дактароў - сярод іх і сямейныя пары. Дарэчы, у Чашніцкім раёне працуюць сем маладых сем'яў медыкаў. Добрым спецыялістам, а быць такім, перакананы галоўны ўрач бальніцы, можна ў любым узросце,   давяраюць кіруючыя пасады. Так, загадчыку неўралагічнага аддзялення    27 гадоў, тэрапеўтычнага - 25 гадоў, намесніку галоўнага ўрача па экспертызе і рэабілітацыі - 30.   На малую радзіму пасля ўніверсітэта і інтэрнатуры вярнулася Кацярына Вялюга. Інфекцыйнае аддзяленне Новалукомльскай ЦРБ узначаліла амаль тры гады назад, тады ёй не было і трыццаці.

Нядаўна інфекцыйнае аддзяленне капітальна адрамантавалі: восем боксаў з аўтаномнымі ўваходамі з вуліцы, камфортныя палаты, абсталяваны прыёмны пакой. Цалкам абноўленая педыятрыя. І тэхнічнае "начынне" бальніцы што трэба: поўны камплект дыягнастычнага абсталявання, а ў аперацыйным блоку - лапараскапічная стойка для сучасных малаінвазіўных аперацый. Урачы наведваюць майстар-класы спецыялістаў Віцебска і Мінска і самыя перадавыя тэхналогіі смела практыкуюць у сябе ў глыбінцы.