Дэлегаты УНС: Патрэбны дыялог і кансалідацыя, а гэта і ёсць адзінства

12 февраля 2021
Да пачатку другога дня ўсебеларускага народнага форуму застаецца ўжо менш за гадзіну. У Палацы Рэспублікі працягвае працу наша выязная студыя. Да нас далучаецца Святлана Лук'янюк. Святлана, добрай раніцы! Ці гатовыя ўдзельнікі да другога дня маштабнага форуму?

Добрай раніцы, калегі! У фае Вялікай залы ўжо вельмі шмат сабралася і дэлегатаў, і запрошаных. Такую ажыўленую гутарку назіраем проста побач з нашай студыяй. Вядома, ёсць аб чым пагаварыць. Абмеркаваць пачутае напярэдадні. Тым больш, шмат было сказана і аб цяперашняй сітуацыі ў Беларусі і свеце, хто і што на яе ўплывае, і як нам заставацца незалежнымі. І тут, бадай, адказ у слогане цяперашняга паслання: "Адзінства. Развіццё. Незалежнасць". Патрэбны дыялог і кансалідацыя, а гэта і ёсць адзінства. Каб быць моцнымі, трэба ўстойлівае развіццё і стаўка на тэхналогіі заўтрашняга дня. І ўсё гэта і ёсць важныя складальнікі незалежнасці. Пагаворым аб гэтым зараз з гасцямі нашай студыі. Побач са мной Аксана Шчэрба (відэа).

Аксана Шчэрба, старшыня Баранавіцкай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын

Віктар Каранкевіч, міністр энергетыкі Беларусі

Алена Патапава, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі