Дэлегат УНС пагутарыў са студэнтамі

8 февраля 2021
Развіццё сістэмы адукацыі, студэнцкія льготы, вопыт замежных навучальных устаноў, а таксама  фэйкі ў Сетцы і пазіцыя Беларусі  на сусветнай арэне ў сацыяльных пытаннях. Дэлегат Усебеларускага народнага сходу Віталь Уткін сустрэўся са студэнтамі Гомеля  ў Беларускім універсітэце транспарту. Удзельнікамі сталі каля ста чалавек. Размова атрымаўся разнапланавай, многія тэмы знайшлі водгук у студэнтаў. Галоўным лейтматывам сустрэчы стаў Усебеларускі народны сход. Віталь Уткін падзяліўся з моладдзю сваімі ідэямі і пацікавіўся яе бачаннем развіцця краіны на найбліжэйшыя 5 гадоў. Дарэчы, сярод іх павышэнне моладзевага ўзросту да 35 гадоў і пытанні патрыятычнага выхавання.
Усебеларускі народны сход адбудзецца ўжо праз тры дні. Гомельскі рэгіён на ім прадставяць 310 чалавек.