Дэбютны "Сожскі паўмарафон" прайшоў у Гомелі

23 мая 2021

Дыстанцыя па начным горадзе. Дэбютны "Сожскі паўмарафон" прайшоў у Гомелі. Забег па цэнтральных вуліцах і парках горада сабраў больш як 300 удзельнікаў. Асаблівасцю менавіта гомельскага паўмарафона стаў позні час старту - 22 гадзіны. З месца падзей Андрэй Казлоў.

І ўсё-такі пачнём наш сюжэт з размінкі, бо перад любой фізічнай актыўнасцю важна падрыхтаваць сваё цела - аб гэтым заўсёды не стамляюцца паўтараць дасведчаныя бегуны.

Дыстанцыі ў 5, 10 і 20 кіламетраў. Але агульны старт ва ўсіх фарбах паказвае антураж. І далей уся дыстанцыя - па начным Гомелі, што "Сожскі паўмарафон" робіць асаблівым.

Летні каляндар у Беларусі будзе насычаны бегавымі спаборніцтвамі для аматараў здаровага ладу жыцця. Адны з самых маштабных адбудуцца ў сярэдзіне чэрвеня - Лагойск прыме гонку з перашкодамі Bison Race.