Дар'я Домрачава перадала ў музей НАК свой першы залаты медаль

14 октября 2023

Выдатны падарунак да Дня маці Музею Нацыянальнага алімпійскага камітэта паднесла чатырохразовая чэмпіёнка зімовых Гульняў Дар'я Домрачава. Дарэчы, летам яна другі раз стала мамай. Тытулаваная біятланістка перадала ў калекцыю свой першы залаты медаль. У музеі можна ўбачыць не толькі гэту ўзнагароду, але і іншыя значныя для гісторыі беларускага спорту трафеі. Напрыклад, сярэбраны ордэн МАК, медаль П'ера дэ Кубертэна і іншыя залатыя ўзнагароды нашых знакамітых алімпійцаў.