Даныя Мінаховы здароўя на 17 снежня

17 декабря 2020

Паводле звестак Мінаховы здароўя, за суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1 834 пацыенты з COVID-19, выпісаны 2 024. Усяго з пачатку пандэміі ў краіне зарэгістраваны 167 731 чалавек з дадатным тэстам на COVID-19. Паправіліся 145 397 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны каранавірус. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 299 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй. За мінулыя суткі выканана 28 807 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 3 688 179 даследаванняў.