Паведаміць аб неабгрунтавана завышаных цэнах можна на гарачую лінію

5 апреля 2017

Паведаміць аб неабгрунтавана завышаных цэнах можна на гарачую лінію Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Яна адкрыецца сёння і будзе працаваць па будных днях з 9-ці раніцы да 6-ці вечара. Перапынак з гадзіны да дзвюх. Нумары тэлефонаў мы зараз таксама паказваем на экране. Па гэтых лініях вы можаце распавесці аб цэнах, якія змяніліся. Для гэтага трэба ведаць назву магазіна і яго размяшчэнне.