Што хвалюе беларусаў - Інстытут сацыялогіі НАН і БІСД агучылі вынікі вывучэння грамадскай думкі

2 февраля 2024

Адзін з найважнейшых фактараў пры вызначэнні сацыяльнага самаадчування насельніцтва -  бяспека. Больш за 90 % беларусаў заяўляюць, што спакойна ходзяць на працу і камфортна адчуваюць сябе ў грамадскіх месцах. Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук і БІСД сёння агучылі вынікі комплекснага вывучэння грамадскай думкі.

Абапірацца на аб'ектыўныя звесткі падчас працы на месцах заклікаў  намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. Ігар Луцкі адзначыў, што гэта дазволіць лепш адчуваць запыты розных груп насельніцтва. Пастаянны маніторынг вядзецца па пытаннях, якія знаходзяцца на кантролі кіраўніка дзяржавы - адукацыя, ахова здароўя і іншыя.

Асноўны запыт старэйшых узроставых груп -  даступнасць і якасць медпаслуг. Для моладзі важныя імкненні да самарэалізацыі, поспеху, прафесійнага росту. У прыярытэце сярэдняй узроставай групы - працаўладкаванне і годная аплата працы. У цэлым у грамадстве захоўваецца запыт на зваротную сувязь, уцягнутасць саміх грамадзян у вырашэнне праблем.