Беларусь купляе фрукты ва Узбекістана, у адказ пастаўляе тэхніку

19 октября 2022

Рынак краін Цэнтральнай Азіі зацікаўлены ў таварах і паслугах, якія прапануе беларуская сталіца. Пра гэта заяўлена ў мэрыі падчас сустрэчы намесніка старшыні Мінгарвыканкама Надзеі Лазарэвіч з часовым павераным у справах Узбекістана ў Беларусі Р. Назаравым. Прадстаўнікі Ташкента робяць акцэнт на  такія сферы, як турызм і медыцына. Абмеркавалі таксама магчымасць стварэння гандлёвай пляцоўкі ва Узбекістане, дзе беларускія вытворцы ў першую чаргу будуць рэалізоўваць мяса-малочную прадукцыю, а таксама рамесніцкія вырабы.  

Акрамя таго, у нашай сталіцы можа з'явіцца гандлёвы дом узбекскіх тавараў. Вялікую цікавасць для Мінска ўяўляюць фармацэўтычная прамысловасць Узбекістана, пастаўкі тэкстыльнай сыравіны і бавоўны. 

За апошнія паўгода тавараабарот паміж Мінскам і Узбекістанам вырас. Напрыклад, наш экспарт у гэту краіну павялічыўся на 30 %.