Дзень настаўніка адзначаюць у Беларусі - колькі ў краіне педагогаў і колькі навучэнцаў прыпадае на аднаго настаўніка?

1 октября 2023

Педагогі Беларусі сёння адзначаюць прафесійнае свята. Дзень настаўніка традыцыйна выпадае на першую нядзелю кастрычніка. Работнікаў сферы адукацыі павіншаваў Прэзідэнт.

Сёння ў нашай краіне 105 тысяч педагогаў, якія навучаюць звыш мільёна хлопчыкаў і дзяўчынак. У Беларусі працуе 2 900 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. На аднаго настаўніка па краіне прыпадае прыкладна 10 школьнікаў.

Акрамя таго адкрыта 49 вышэйшых навучальных устаноў і 229 каледжаў.

Гарады пераўзыходзяць па колькасці навучэнцаў і настаўнікаў, затое школ на 82 больш у вёсках.

У горадзе і пасёлках гарадскога тыпу 1 педагог у сярэднім навучае 12 дзяцей, у сельскай мясцовасці - 5.

Больш за ўсё настаўнікаў працуе ў Мінскай вобласці - амаль 18 тысяч, на другім месцы Брэсцкая вобласць - 17 600, трэцяя пазіцыя ў Гомельскага рэгіёна - 17,5 тысячы. Далей размясціліся Мінск, Гродзенская вобласць, Магілёўская і Віцебская.

Прафесію педагога часцей выбіраюць жанчыны - іх 82 % ад агульнай колькасці настаўнікаў. Яны, як правіла, выкладаюць мовы і літаратуру, хімію і біялогію. Папулярныя прадметы сярод мужчын-педагогаў - дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка, фізкультура, працоўнае навучанне, фізіка, гісторыя і іншыя грамадскія дысцыпліны.