Чыстакроўнага рускага ганчака гадуе жыхар Кобрынскага раёна

5 февраля 2024

Вернымі памочнікамі ў паляванні даўно служылі і служаць сабакі, доказ таму - шматлікія спецыяльна выведзеныя пароды.

Чыстакроўнага рускага ганчака гадуе жыхар Кобрынскага раёна. Зараз у Мікалая Паўлючыка 5 прадстаўнікоў пароды. Яны ведаюць спецыяльныя каманды і валодаюць вызначанымі якасцямі. Сярод асноўных - цягавітасць, уменне працаваць у лясных масівах, і, вядома ж, маментальная рэакцыя на голас гаспадара.

Дарэчы, гадоўляй займаўся бацька Мікалая. А зараз - і малодшы сын. Разам працягваюць захоўваць пароду рускіх ганчакоў. Удзельнічаюць і ў спецыялізаваных выставах.