Ушаноўванне заслужаных жанчын прайшло сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы

6 марта 2020
Там сабраліся тыя, хто акружае сваім клопатам і любоўю не менш як 5 дзяцей. Ордэн Маці напярэдадні жаночага свята атрымалі 38 жанчын. Некаторыя з іх выхоўваюць 8 і нават 11 хлопчыкаў і дзяўчынак. Падчас урачыстай цырымоніі шматдзетныя мамы таксама змаглі задаць свае пытанні губернатару сталічнага рэгіёна.