Праз Беларусь у бязвізавым рэжыме транзітам уехалі ўжо больш чым 8 соцень балельшчыкаў

14 июня 2018

Фанаты працягваюць прыбываць у Расію. Толькі праз Беларусь у бязвізавым рэжыме транзітам уехалі ўжо больш чым 8 соцень балельшчыкаў.

Гэта госці з 30 краін, у тым ліку са Злучаных Штатаў Амерыкі, Аўстраліі, Мексікі, Пеу, Сальвадора, Ганы, Коста-Рыкі і Уругвая, якія прыбылі і авія-, і наземным транспартам. Беларусь і Расія падпісалі пагадненне аб уездзе замежных грамадзян на міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы без віз. Беларускую мяжу за гэты час пройдуць каля 150 тысяч чалавек.