Чэмпіёнка свету па шашэйным веласпорце Алёна Амялюсік віншуе ветэранаў

10 мая 2020
Былых франтавікоў віншуюць беларускія музыканты, спевакі, дзеячы мастацтва і спартсмены.

Алёна Амялюсік, чэмпіёнка свету па шашэйным веласпорце: "Хочацца павіншаваць ветэранаў, пажадаць ім моцнага здароўя. Каб усе людзі памяталі пра гэты подзвіг, таму што тое, што зараз  у нас мірнае неба над галавой, гэта заслуга нашых ветэранаў і тых, хто стаяў і не шкадаваў сябе перад ворагам".