Чат-бот па працаўладкаванні для моладзі

8 февраля 2022
Працаўладкаванне праз QR-код. Спецыяльны чат-бот запусцілі для сталічнай моладзі. Будаўнічы і педагагічны профіль, сельскагаспадарчы ці медыцынскі - інфармацыю аб студатрадах там можна атрымаць у рэжыме анлайн кругласутачна. Пробная версія аўтаматычнай сістэмы ўжо даказала сваю эфектыўнасць. Летась Мінская гарадская арганізацыя БРСМ працаўладкавала больш за 9,5 тысячы чалавек, у тым ліку праз чат-бот. 

Акрамя занятасці ў студатрадах, чат-бот прапануе варыянты індывідуальнага працаўладкавання. Вакансіі можна адсочваць па спецыяльнай спасылцы. У ёй уся інфармацыя аб умовах працы і крытэрыях адбору (група абнаўляецца штодня).