З чатырма ўзнагародамі зборная Беларусі па плаванні вяртаецца з чэмпіянату Еўропы

7 декабря 2015

З чатырма ўзнагародамі - трыма бронзавымі і адной сярэбранай - зборная Беларусі па плаванні вяртаецца з чэмпіянату Еўропы на кароткай вадзе, які напярэдадні завяршыўся ў ізраільскай Нетаніі. У заключны дзень турніру мужчынская зборная ў камбінаванай эстафеце 4 па 50 заваявала бронзу. Адзіная асабістая ўзнагарода - сярэбраная - ў актыве Яўгенія Цуркіна.