Працаўладкаванне студэнтаў абмяркоўвалі сёння ў Акадэміі музыкі

12 июня 2018

Сёння там прайшла сустрэча са старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірынай Старавойтавай. Гаварылі пра Кодэкс аб адукацыі, пра моладзевую палітыку ў ВНУ, пра студэнцкае самакіраванне. Зараз навучэнцы кансерваторыі здаюць дзяржэкзамены, таму пытанні далейшай прафесійнай дзейнасці самыя актуальныя.

Жывы інтарэс у студэнтаў выклікала таксама тэма абароны аўтарскіх правоў.