Будучыню акумулятарнага завода абмеркавалі ў Брэсце

12 октября 2020

Сёння ў Брэсце прадстаўнікі мясцовай улады сустрэліся з актывістамі руху супраць акумулятарнага завода. Нагадаем, прадпрыемства пабудавалі каля абласнога цэнтра. Некаторыя жыхары супраць работы завода: на іх думку, вытворчасць наносіць шкоду навакольнаму асяроддзю. На сустрэчы абмеркавалі магчымасць арганізацыі мясцовага рэферэндуму. Актывістам прапанавалі афіцыйна стварыць ініцыятыўную групу з 50 чалавек. Сабраць подпісы і сфармуляваць асноўныя пытанні для галасавання. Прадстаўнікі ж грамадскай групы лічаць, што ва ўмовах, калі на заводзе аднавіліся пуска-наладачныя работы, аб рэферэндуме не можа ісці гаворка.

Удзельнічаць у рэферэндуме змогуць жыхары Брэста і Брэсцкага раёна. Усяго - 265 тысяч выбаршчыкаў. Усе арганізацыйныя і фінансавыя пытанні галасавання гатовы ўзяць на сябе гарадскі выканаўчы камітэт.