БРСМ далучыўся да будаўніцтва стадыёна "Дынама"

31 марта 2018

Сёння больш за сто актывістаў моладзевай арганізацыі правялі акцыю "Праца – гэта крута!". Хлопцы і дзяўчаты дапамаглі ачысціць галоўную пляцоўку ІІ Еўрапейскіх гульняў ад будаўнічага смецця. Гэты суботнік не стане адзіным. Студэнты на пастаяннай аснове будуць удзельнічаць у рабочых акцыях і акажуць дапамогу гораду ў добраўпарадкаванні аб'ектаў да Гульняў.

Вікторыя Любамірава, актывістка БРСМ:

"Для мяне ў першую чаргу гэта гонар, тое, што нам як студэнтам, якія не маюць яшчэ ніякай прафесійнай дзейнасці з будаўніцтвам, далі паспрабаваць сябе ў такой справе. Для мяне гэта гонар, я распавяду сваім дзецям, што я ўнесла свій уклад у будаўніцтва шырокага аб'екта, як стадыён "Дынама".

У 2015 годзе рэканструкцыя сталічнага стадыёна "Дынама" была аб’яўлена "Мінскай гарадской моладзевай будоўляй". На працягу двух гадоў тут працаваў інтэрнацыянальны студэнцкі будатрад з Беларусі, Расіі і Украіны.