Брэсту тысяча гадоў! У адным з найстарэйшых гарадоў Беларусі пачынаецца грандыёзнае святкаванне

6 сентября 2019

Брэст сёння адзначае тысячагоддзе. Грандыёзнае свята ў адным з найстарэйшых гарадоў Беларусі пачнецца літаральна праз гадзіну. Ва ўрачыстасцях прымуць удзел дэлегацыі з 12-ці краін. З юбілеем брэстаўчан павіншуюць прадстаўнікі ўсіх абласных цэнтраў нашай краіны, пабрацімы і партнёры горада з-за мяжы.

І зараз мы пераносімся ў святочны Брэст, каб знаёміць вас з усім, што  адбываецца  - у самым сэрцы горада размясцілася выязная студыя АТН.