Брэсцкая пагранічная група адзначае 80-годдзе

22 мая 2024

Кругласутачна на пасту абароны меж сваёй краіны. Брэсцкая пагрангрупа адзначае 80-годдзе. Гісторыя злучэння пачынаецца 1 мая 1944 года. Віншаванне з юбілеем накіраваў і Прэзідэнт.

У 70-я кіраўнік дзяржавы тут нёс службу. З нагоды святкавання ў Брэсце ўрачыста адкрылі памятны знак у гонар першага камандзіра атрада Фёдара Урублеўскага і Героя Савецкага Саюза Івана Барсукова, які таксама кіраваў атрадам. Стэлу ўсталявалі на скрыжаванні вуліц, якія носяць імёны военачальнікаў.

На святочным канцэрце ўзнагародзілі супрацоўнікаў пагрангрупы. Некалькі падраздзяленняў злучэння па выніках мінулага года сталі лепшымі ў сістэме органаў пагранслужбы Беларусі.

Сёння Брэсцкая пагрангрупа ахоўвае амаль 350 км. У сваёй працы яны выкарыстоўваюць сучасныя сігналізацыйныя комплексы, беспілотнікі, больш за 400 адзінак рознай тэхнікі.