"Брэсцкая крэпасць - герой" - 4 квадратныя кіламетры зямлі, якія ведаюць ва ўсім свеце

21 июня 2020
Фарпост нацыянальнай памяці. Цытадэль, якую ведаюць ва ўсім свеце - мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць - герой" - адзін з сімвалаў мужнасці і гераічнасці нашых байцоў Вялікай Айчыннай вайны. Амаль за паўстагоддзя існавання тут пабывалі каля 25 мільёнаў чалавек са 140 краін свету, каб асабіста ўбачыць цэглу, абпаленую агнямётамі ў 41-ым, якая яшчэ захавалася, і разбураныя казематы, у якіх вялі бой вайскоўцы гарнізона. 

Цытадэль абаранялі прадстаўнікі больш як 30 нацыянальнасцяў і народнасцяў СССР. Іх першы бой у чэрвені 41-га стаў першым крокам да Перамогі ў маі 45-га. Памяць аб героях той вайны - адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. Бо Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны страціла траціну насельніцтва. І калі хвілінай маўчання ўшанаваць памяць кожнага загінуўшага, наша краіна будзе маўчаць некалькі гадоў. 

Алена Борматава аб тым, што забыць немагчыма (відэа).