Брэст святкуе Дзень горада

27 июля 2013

69-я гадавіна вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 994 гады з дня заснавання Бярэсця. Старт урачыстасцям быў дадзены на галоўнай плошчы. Воіны Брэсцкага гарнізона прайшлі святочным маршам. На вуліцы выйшлі моладзь, працоўныя калектывы, ветэраны. Спецыяльна да Дня горада брастаўчане атрымалі ў падарунак алею літаратурных ліхтароў. Пакуль іх 28, але ў перспектыве будзе не менш за 40. Вялікая частка сюжэтаў адлюстроўвае творчасць Мікалая Гогаля.


Горад ператварыўся ў адну вялікую святочную пляцоўку. Завершацца гулянні феерверкам.