Браслаў ператвараецца да абласных "Дажынак"

31 июля 2019

Менавіта тут будуць ушаноўваць лепшых хлебаробаў паўночнага рэгіёну краіны. Пасля капрамонту ўжо адкрыўся самы вялікі ў горадзе дзіцячы сад. У плане падрыхтоўкі - каля 100 аб'ектаў. Ідзе рамонт дамоў, абнаўляецца школа нумар два, працуюць будаўнікі і ў лесапарку "Леснічоўка" - гэта адна з асноўных лакацый "Дажынак". Капрамонт працягваецца і ў раённай бальніцы. Для зручнасці гасцей у горадзе ўкараняюць сістэму QR-кодаў. Зараз даведацца, дзе размешчаныя кафэ, гасцініцы, магазіны, банкі, турысты могуць анлайн.