Барысаўскія снягуркі - майстар-клас па вырабе навагодніх цацак

27 декабря 2023

Снягурка сваімі рукамі. Да навагодніх свят у Барысаве - серыя майстар-класаў для дзяцей па стварэнні тэматычнай цацкі. Кіраўнік творчага цэнтра пры Барысаўскай цэнтральнай бібліятэцы, Алена Роўба, запрашае на ўрок вырабу навагодняй цацкі савецкага часу. Клейстар і вата, крыху фантазіі, спрыт рук і казачная спадарожніца Дзеда Мароза паўстае ва ўсёй красе!

Майстар-класы запатрабаваны як у дзяцей, так і ў дарослых. Напярэдадні свят "Лялечная альтанка" перажывае бум наведванняў! Такія снягуркі - упрыгажэнне прасторы і выдатны варыянт падарунка да Новага года!