Барысаў - культурная сталіца Беларусі ў 2021 годзе

28 января 2021
Барысаў прыняў статус культурнай сталіцы 2021 года. У горадзе пачаліся мерапрыемствы, прысвечаныя асабліваму году для барысаўчан. У мясцовым культурным цэнтры - бібліятэцы імя Каладзеева - праект "Я бачу Беларусь такой". 

Праект "Я бачу Беларусь такой" аб'яднаў беларускіх пісьменнікаў, знакамітых мастакоў, музыкантаў і іх прыхільнікаў. Адбылася прэзентацыя беларускай літаратуры і адкрыццё фотавыставы. Тэма - прыгажосць беларускай прыроды, архітэктурныя славутасці нашай краіны і каларытныя вобразы саміх беларусаў.   

Праекту "Я бачу Беларусь такой" ужо 5 гадоў. Аб'ехаў ён практычна ўсю Беларусь, пабываў у Дагестане, Казахстане і Польшчы. 

У планах культурнай сталіцы Барысава - дзясяткі творчых сустрэч, канцэртаў, конкурсаў, выстаў і літаратурных прэзентацый.