Барысаў рыхтуецца атрымаць статус культурнай сталіцы Беларусі

18 октября 2020
У 2021 годзе гораду маштабнай прамысловасці нададуць культурнага глянцу. Барысаў рыхтуецца атрымаць статус культурнай сталіцы Беларусі і ўжо вярстае афішу. Дарэчы, за тытул сёлета змагаліся Мсціслаў і Глыбокае.
Аднак прыцягнуць больш турыстаў і раскрыць самабытнасць даручылі менавіта Барысаву. Райцэнтр заслужыў: ён трымаецца ў топ-3 па эканамічных паказчыках дастаткова доўга. Ды і акрамя "хлеба", тут ужо сапраўды ведаюць толк у добрых "відовішчах". Хто з нас хоць раз не хварэў за БАТЭ?
Гэта толькі адна з асацыяцый. Медпрэпараты, легкавушкі (дарэчы, першыя ў краіне), хрусталь і мэбля. Тое, чым вылучаецца райцэнтр сёння. А ці ёсць "фішкі" ў культурнай карце, ведае  наш карэспандэнт Лідзія Заблоцкая.