Вялікае абнаўленне перажывае Ушацкі музей народнай славы

2 февраля 2019

Вялікае абнаўленне ў год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў перажывае Ушацкі музей народнай славы імя Уладзіміра Лабанка. Экспазіцыйныя залы захоўваюць памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. У прыватнасці, аб легендарным прарыве партызанамі варожай блакады. Прарваўшы вогненнае кальцо, абаронцам удалося вывесці з акружэння 15 тысяч мірных жыхароў. Марына Раманоўская прадоўжыць.

Гэтая зала Ушацкага музея народнай славы цалкам прысвечаная аперацыі "Прарыў". У ноч з 4 на 5 мая 1944-га партызаны прарвалі вогненнае кальцо і вывелі з акружэння 15 тысяч мірных жыхароў.

У экспазыцыі - фатаграфіі і асабістыя рэчы ўдзельнікаў прарыву. Аб самім ходзе легендарнага бою расказвае карта, адлітая ў бронзе.

У год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у музеі маштабнае абнаўленне. Экспазыцыям тры дзясяткі гадоў. Каб захаваць бясцэнныя прадметы, якія захоўваюць памяць аб легендарных падзеях, запатрабавалася рэканструкцыя. Спецыялісты пачалі з даху, узмацнілі калоны, умацавалі падмурак. Зараз асноўная праца праходзіць у музейных памяшканнях.

Сам будынак музея выкананы ў форме бункера, які сімвалізуе непрыступнасць. Над уваходам 16 зорак - па колькасці партызанскіх брыгад, якія прарвалі ў няроўным баі варожую блакаду. Канцэпцыю музея захаваюць. На змену будаўнікам прыйдуць рэстаўратары. Спецыялісты абновяць мастацкі роспіс "У імя жыцця на зямлі". Яе аўтар - вядомы мастак-манументаліст Уладзімір Крываблоцкі.

Жылая зямлянка, друкарня, штаб. Аб побыце абаронцаў распавядае ўзноўленая ва Учацкім раёне партызанская вёска. У будучыні экспазыцыя папоўніцца новымі прадметамі.

Падпольныя групы ў гэтай мясцовасці сталі стварацца з першых дзён вайны. Вясной 1942-га яны пераўтварыліся ў партызанскія атрады. У выніку з'явілася свабодная ад ворага тэрыторыя, якая ўключала больш за тысячу населеных пунктаў. Гэта была адна з найбуйнейшых партызанскіх зон на тэрыторыі Беларусі.

На тэрыторыі Віцебскай вобласці больш за тысячу пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай. У год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў усе помнікі і абеліскі прывядуць у парадак. У рэгіёне працягваецца і вялікая даследчая праца па ўстанаўленні імёнаў загінуўшых воінаў.

Лістоў з просьбай знайсці звесткі аб героях прарыву не становіцца менш. Запыты ідуць з Украіны, Расіі, Казахстана, Таджыкістана. Падчас рэканструкцыі "Прарыву" на плітах спецыяльна пакінулі месца, каб імя кожнага героя было ўшанавана.