Вялікая выстава папугаяў і пеўчых птушак адкрылася ў Мінску

29 мая 2015

Ара, какаду і амазон. Вялікая выстава папугаяў і пеўчых птушак адкрылася ў Мінску. У музеі прыроды і экалогіі прыватную калекцыю крылатых выстаўляе сям’я Грыгор’евых з Віцебска. У сталіцу яны прывезлі больш за сорак відаў птушак. А для маленькіх наведвальнікаў экспазіцыі асобная праграма. Дзеці ў інтэрактыўнай зоне могуць паглядзець навукова-пазнавальныя фільмы пра птушак.

Такая вялікая прыватная выстава папугаяў у Мінску ладзіцца ўпершыню. Наведаць яе можна да канца лета.