Больш за тысячу валанцёраў удзельнічаюць у арганізацыі II Гульняў краін СНД

9 августа 2023

У дапамогу гледачам і ўдзельнікам II Гульняў краін СНД больш за тысячу нашых валанцёраў. Іх падрыхтоўка да працы на буйных мерапрыемствах выбудавана прафесійна. І Рэспубліканскі добраахвотніцкі цэнтр можа стаць базавай арганізацыяй па добраахвотніцтве ў СНД.

Рыхтаваліся валанцёры з красавіка. Іх знаёмілі з гісторыяй і сімволікай Гульняў, распавядалі аб відах спорту і спартыўных аб'ектах, якія прымаюць бітвы. Упор - на ўменне адаптавацца ў самых розных сітуацыях.