Больш за тысячу гасцей з усіх рэгіёнаў - 28 ліпеня Заслаўе стала цэнтрам духоўнага паломніцтва

28 июля 2022

Заслаўе сёння стала цэнтрам духоўнага паломніцтва. Адзін з найстаражытнейшых беларускіх гарадоў прымае ўрачыстасці з нагоды 1030-годдзя праваслаўя на нашых землях. Беларуская праваслаўная царква фундаментальнай лічыць дату  992 год. Менавіта ў гэты час была створана першая епархія - Полацкая. 28 ліпеня вернікі шануюць памяць роўнаапостальнага князя Уладзіміра -  хрысціцеля Русі. Менавіта ён заснаваў горад Заслаўе.

У цэнтры святочных падзей і наша здымачная група. Ніна Мажэйка на сувязі (відэа).