Прыём грамадзян правёў Юрый Шулейка ў Жлобіне, Анатоль Ліневіч - у Верхнядзвінску

24 марта 2020
Добраўпарадкаванне райцэнтраў, налічэнне пенсій, камунальных плацяжоў, прыватызацыя жылля і працаўладкаванне. Юрый Шулейка правёў прамую лінію і прыём грамадзян у Жлобіне.

Увогуле  свае пытанні памочніку Прэзідэнта адрасавалі каля 20-ці чалавек

Па ўсіх былі дадзеныя растлумачэнні, асобныя праблемы  ўзятыя на кантроль. Карыстаючыся выпадкам,  Юрый Шулейка пацікавіўся ў мясцовых улад, якія прысутнічалі на прыёме, кадравым пытаннем у сельскай гаспадарцы і гатоўнасцю  ўстаноў аховы здароўя  да магчымага павышэння сезоннага захворвання. У паліклініках арганізаваныя асобныя ўваходы для пацыентаў з тэмпературай. Выкарыстоўваюцца электронныя рэцэпты для іх дыстанцыйнай выдачы. Таксама ў медустановах падрыхтаваны двухмесячны  запас антысептыкаў і сродкаў аховы. 

Юрый Шулейка,  памочнік Прэзідэнта Беларусі - інспектар па Гомельскай вобласці: "Пытанні жыццёвыя абсалютна. Шматлікія на прамой лініі - бытавога характару. На жаль, ёсць паўторныя пытанні, але мы іх усё роўна разглядаем. А што датычыцца прыёму, то гэта,  пэўна,  пытанні меней раённыя, чыста заканадаўчыя пытанні. Ёсць людзі прыезджыя са Светлагорска са сваімі прыватнымі пытаннямі. Чарговы раз была даложана  сёння сітуацыя па ахове здароўя. Яна сёння на вуснах нашых жыхароў. І сітуацыя на раёне цалкам кантраляваная".

Прамая тэлефонная лінія і прыём грамадзян у Верхнядзвінску

На пытанні жыхароў Верхнядзвінска  адказаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч. На прамую тэлефонную лінію датэлефанаваліся шэсць чалавек. Пяць жыхароў рэгіёна прыйшлі на асабістую сустрэчу. Сярод частых пытанняў - рамонт дарог, паляпшэнне жыллёвых умоў і зямельныя спрэчкі. Пры гэтым, як было адзначана, рашэнне шматлікіх праблем - пад сілу мясцовай уладзе.