Больш за сто дзяцей з Кітая прыехалі на аздараўленне ў Мінскую вобласць

14 августа 2018

Канікулы ў беларускім стылі. Больш за сто дзяцей з Кітая прыехалі на аздараўленне ў Мінскую вобласць. Школьнікі з Пекіна будуць адпачываць ля возера Нарач. Дарэчы, з беларускімі традыцыямі яны пачалі знаёміцца яшчэ ў зале аэрапорта. На працягу некалькіх тыдняў юныя турысты з Паднябеснай будуць вывучаць беларускую культуру - наведаюць майстар-класы па народных рамёствах, адправяцца на экскурсіі па гістарычных мясцінах краіны, а таксама падцягнуць рускую мову - многія вывучаюць яе ў школе.

Сёлета толькі ў Мінскую вобласць на аздараўленне прыязджалі некалькі соцень дзяцей з Кітая, а таксама з Японіі і Сірыі.