Больш за паўсотні сталічных прыпыначных пунктаў змянілі свае назвы

1 апреля 2015

Больш за паўсотні сталічных прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту з сённяшняга дня змянілі свае назвы. У першую чаргу гэта зрабілі для больш зручнага арыентавання ў горадзе, таму што некаторыя прыпынкі паўтараюцца. Акрамя гэтага, абрэвіятурныя назвы расшыфравалі. Напрыклад, МПЗ стаў Падшыпнікавым заводам. Таксама перайменаванні прыпыначных пунктаў дазволяць аб’яднаць іх у адзіную транспартную сістэму.