Больш за 90 тысяч шматдзетных сем'яў атрымалі матэрыяльную дапамогу для падрыхтоўкі дзяцей да школы

25 августа 2021

Перад пачаткам новага навучальнага года па ўсёй краіне праходзіць маштабная кампанія. Усяго плануецца аказаць дапамогу амаль 100 тысячам сем'яў на агульную суму больш за 14 мільёнаў рублёў. Падрыхтавацца да школы бацькам дапамагаюць і на рабочых месцах. 

Актыўны ўдзел у аказанні дапамогі сем'ям бяруць і грамадскія аб'яднанні. Арганізаваны акцыі "Збяром партфель разам", "У школу з "Белай Руссю" і "У школу з добрым сэрцам".