Больш як 52 тысячы абітурыентаў сёння здаюць цэнтралізаванае тэсціраванне па матэматыцы

20 июня 2015

Выпрабаванне пачалося менш за гадзіну таму. На выкананне ўсіх заданняў абітурыентам даецца роўна тры гадзіны. Прадстаўнікі кантрольнай камісіі адзначаюць, што ўзровень складанасці заданняў не змяніўся. У цэлым у тых, хто праходзіць ЦТ, пытанняў узнікнуць не павінна. Па стане на гэтыя хвіліны ніякіх заўваг у камісіі не зафіксавана.

Наступнае тэсціраванне пройдзе ў Беларусі 22 чэрвеня. Здаваць будуць гісторыю Беларусі. У камісіі адзначылі, што з пачатку правядзення ЦТ сёлета адзінае парушэнне - гэта тое, што абітурыенты пранасілі ў аўдыторыі мабільныя тэлефоны, за што былі не дапушчаныя да здачы.