Байцы МНС Мінскай вобласці правялі вучэнні ў Старадарожскім раёне

17 августа 2023

Прадстаўнікі МНС Мінскай вобласці правялі маштабныя вучэнні ў Старадарожскім раёне. У праграме трэніровак - тушэнне пажараў у экасістэмах, ліквідацыя наступстваў ДТЗ, выратаванне пацярпелых на вадзе і аказанне першай дапамогі. Агняборцы адпрацавалі некалькі варыянтаў развіцця экстранных сітуацый і паказалі высокую эфектыўнасць працы.

Галоўная задача такіх вучэнняў - наладзіць узаемадзеянне з усімі аварыйнымі службамі і насельніцтвам, каб у выпадку рэальнай надзвычайнай сітуацыі дзейнічаць хутка, эфектыўна і пазбегнуць ахвяр.