Багаты ўраджай - гарантыя харчовай бяспекі

28 июня 2022

У палях Мінскай вобласці зараз выспявае добры ўраджай, а гэта   гарантыя харчовай бяспекі! Асаблівую аддачу аграрыі Мінскай вобласці чакаюць ад рапсу. Алейная культура з аднаго боку  затратная, але рэнтабельная. У гаспадарцы "Шыпяны" Смалявіцкага раёна, напрыклад, пад азімым рапсам амаль 900 гектараў. Атрымаць за сезон плануюць 3 тысячы тон насення пры сярэдняй ураджайнасці каля 40 цэнтнераў з гектара.

Добрыя віды і на азімыя збожжавыя. Пшаніцай тут засеяна  800 гектараў. Зараз каласы малочна-васковай спеласці: ураджайнасць чакаюць амаль 80 цэнтнераў з гектара.