Добраўпарадкаванне тэрыторыі ўздоўж МКАД павінна развівацца ў адзінай канцэпцыі

8 апреля 2016

Зоны адпачынку, стаянкі, пункты грамадскага харчавання - усё, што знаходзіцца на адлегласці 50-100 метраў паабапал кальцавой, у перспектыве павінна адпавядаць еўрастандарту. Камісія, у склад якой увайшлі члены Савета Міністраў, урада і архітэктурных службаў, па даручэнні Прэзідэнта сёння праехалі па кальцы і пазначылі найболей праблемныя моманты. Асабліва знешні выгляд візітнай карткі сталіцы псуюць гаражныя масівы, а таксама недагледжаныя двары прыватных дамоў. Асобная тэма - білборды. Усе яны выкананыя ў розных стылях і часам хаваюць за сабою непрывабныя пабудовы і нядобраўпарадкаваныя тэрыторыі. Акрамя таго, асобная частка задуманых раней праектаў рухаецца вельмі марудна.

Міхаіл Мясніковіч, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: "Што датычыцца ўладкавання, ёсць адпаведныя архітэктурныя прапановы. У 2014 годзе яны дакладваліся Кіраўніку дзяржавы. І я сёння павінен канстатаваць, што рэалізацыя гэтых прапаноў здзяйсняецца марудна. І цэлы шэраг тэрыторый, якія трэба было ўладкаваць, яшчэ нават і не пачыналі выконваць праектныя і перадпраектныя работы. Таму будуць удакладненыя ўсе планіровачныя рашэнні. Для таго каб сапраўды зрабіць гэта са сталічным глянцам".

Для ўвасаблення некаторых ідэй плануецца прыцягнуць інвестараў. Канцэпцыю будуць рэалізоўваць паступова на працягу трох гадоў. Аднак касметычны парадак уздоўж кальцавой навядуць ужо ў красавіку, на працягу месячніка па добраўпарадкаванні сталіцы. Да 1 мая прывядуць у парадак у тым ліку і ўсе зоны адпачынку: пляжы, гандлёвыя пляцоўкі і спадарожную інфраструктуру.

Прывядуць у парадак, у тым ліку, і зоны адпачынку - пляжы, гандлёвыя пляцоўкі і інфраструктуру. Усе яны павінны быць гатовыя да прыёму адпачывальнікаў ужо да 1 мая.