Добраўпарадкаванне і азеляненне ў Мінску працягнецца да сярэдзіны лістапада

28 октября 2021

Месяц навядзення парадку працягваецца ў сталіцы. Добраахвотныя дэсанты падчас суботнікаў - студэнты, работнікі прадпрыемстваў, прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў і камунальныя службы добраўпарадкоўваюць скверы і паркі, прыдарожную тэрыторыю. Прыбіраюць апалае лісце, смецце, высаджваюць новыя дрэвы і кусты. Толькі ў Фрунзенскім раёне Мінска ў кастрычніку з'явілася каля 2 тысяч зялёных насаджэнняў. Не забываюць валанцёры і пра добраўпарадкаванне ў жылых дварах. Да работ далучаюцца і мясцовыя жыхары.

Маштабнае навядзенне парадку ў Мінску працягнецца да сярэдзіны лістапада.