Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" - дарослыя спраўджваюць мары малых

28 декабря 2021

Марафон дабра крочыць па краіне! Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" з кожным днём ахоплівае цяплом і клопатам усё больш маленькіх беларусаў. У Брэсце сёння чараўнікамі сталі вайскоўцы 38-й мабільнай брыгады. Салдаты тэрміновай службы змянілі форму на касцюмы казачных герояў, каб наладзіць навагодняе прадстаўленне. А ў Сенненскім раёне на ранішнік прывезлі сабаку паўночнай пароды, што выклікала буру радасных эмоцый. Як дарослыя выконваюць мары малых, раскажа Марыя Тройніч.