Дабрачынная акцыя Нашы дзеці ў Шклоўскай школе-інтэрнаце

21 декабря 2013
Сёння гасцей з падарункамі прымалі ў Шклоўскай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннем зроку. Госці - гэта прадстаўнікі Магілёўскай абласной вертыкалі, Нацбанка і Паралімпійскага камітэта. Думаю, не памылюся, калі скажу, што ў гэтыя пераднавагоднія дні менавіта такія сустрэчы - лепшае, што могуць зрабіць нашы чыноўнікі для нашых дзяцей.